Сырэны плачуць, стогне Адысэй,
Бо ўжо ня можа заставацца панам.
Гудзе ў вушах натуга, нібы рана:
Адзіны раз пачуй – і звар’яцей.
Адзіны раз пачуй – і звар’яцей…
Адзіны раз памерці – і навек:
Зламаць прастору, загарнуцца ў стому.
Здарожаны і дзіўны чалавек,
Што дваццаць год вяртаецца дадому.
Ды нешта ёсьць, нязнанае яму,
Бы ўтоеныя ад дзіцяці рэчы.
Сырэны… Морак мора… Дык каму
Накіне Пэнэлёпа плашч на плечы?